Камісія па процiдзеянню карупцыі

ПАЛАЖЭННЕ

аб камісіі па процiдзеянню карупцыі


1. Сапраўдным палажэннем вызначаецца парадак стварэння і дзейнасці ў ААТ "Слонімскі водаканал" (далей "Таварыства") камісіі па процідзеянні карупцыі.

2. Камісія ствараецца ў Таварыстве ў колькасці не менш як 5 чалавек пад старшынствам дырэктара. Намеснік і сакратар камісіі абіраюцца на пасяджэнні камісіі з ліку яе членаў.

3. Камісія ў сваёй дзейнасці Законам Рэспублікі Беларусь ад 15. ліпеня 2015г. №305-3 «Аб барацьбе з карупцыяй», іншымі актамі заканадаўства і дадзеным палажэннем аб камісіі.

4. Асноўнымі задачамі камісіі з'яўляюцца:

распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі;

разгляд пытанняў прадухілення праявы карупцыі і яе выяўленне;

каардынацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў; узаемадзеянне з грамадскімі аб'яднаннямі і іншымі арганізацыямі па пытаннях супрацьдзеяння карупцыі;

прыцягненне грамадскасці, праз сродкі масавай інфармацыі, інтэрнэт-сайт прадпрыемства да супрацоўніцтва і інфармавання па пытаннях прадухілення карупцыі ў мэтах выпрацоўкі ў работнікаў навыкаў антыкарупцыйных паводзін, а таксама фарміравання нецярпімасці да яе праяў;

абагульненне і аналіз інфармацыі аб парушэннях заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, якая паступае ад структурных падраздзяленняў Таварыства.

5. Камісія ў мэтах вырашэння ўскладзеных на яе задач ажыццяўляе наступныя функцыі:

удзельнічае ў межах сваёй кампетэнцыі ў выкананні даручэнняў вышэйстаячых дзяржаўных органаў па прадухіленні карупцыі;

удзельнічае ў маніторынгу праграм дзяржаўнага органа, накіраваных на прадухіленне праяў карупцыі і іх выяўленне;

заслухоўвае на сваіх пасяджэннях кіраўнікоў структурных падраздзяленняў аб рабоце, якая праводзіцца па прадухіленню праявы карупцыі і іх выяўленню;

прыцягвае ў выпадку неабходнасці для ўдзелу ў пасяджэннях камісіі прадстаўнікоў праваахоўных і кантралюючых органаў і іншых дзяржаўных органаў;

прымае рашэнні па пытаннях арганізацыі дзейнасці па прадухіленні праявы карупцыі і ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем;

выпрацоўвае на сваіх пасяджэннях прапановы па ўдасканаленні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй;

уносіць кіраўнікам структурных падраздзяленняў Таварыства аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці падпарадкаваных іх работнікаў, якія ўчынілі правапарушэнні, якія ствараюць умовы для карупцыйных правапарушэнняў;

выпрацоўвае прапановы аб мерах рэагавання на інфармацыю, якая змяшчаецца ў зваротах грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях праяўлення карупцыі;

прымае рашэнні аб заахвочванні работнікаў, якія аказваюць садзейнічанне ў прадухіленні праявы карупцыі. Выяўленне правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі;

ажыццяўляе іншыя функцыі, прадугледжаныя палажэннем аб камісіі.

6. Дзейнасць камісіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы на каляндарны год, які зацвярджаецца на яе пасяджэннях.

7. Не могуць з'яўляцца членамі камісіі асобы, якія знаходзяцца ў шлюбе або знаходзяцца ў адносінах блізкага сваяцтва.

8. Старшыня камісіі:

нясе персанальную адказнасць за дзейнасць камісіі;

арганізуе яе работу, вызначае месца і час правядзення пасяджэнняў камісіі;

зацвярджае парадак дня пасяджэння камісіі і парадак разгляду пытанняў на пасяджэннях;

дае даручэнні членам камісіі па пытаннях яе дзейнасці, ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем.

Пры адсутнасці старшыні камісіі яго абавязкі выконвае намеснік старшыні камісіі.

9. Члены камісіі маюць права:

уносіць прапановы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камісіі;

выступаць на пасяджэннях камісіі і ініцыяваць правядзенне галасавання па ўнесеных прапановах;

задаваць удзельнікам пасяджэння пытанні ў адпаведнасці з парадкам дня камісіі і атрымліваць на іх адказы;

знаёміцца з пратаколамі пасяджэнняў камісіі і іншымі матэрыяламі, якія датычацца іх дзейнасці;

у выпадку нязгоды з рашэннем камісіі выкласці пісьмова асаблівую думку па пытанню, якое падлягае абавязковаму далучэнню да пратакола пасяджэння.

10. Член камісіі абавязаны:

прымаць удзел у падрыхтоўцы пасяджэння камісіі;

удзельнічаць у пасяджэннях камісіі, а ў выпадку немагчымасці ўдзелу абавязаны аб гэтым паведаміць старшыні камісіі;

па рашэнні камісіі прымаць удзел у мерапрыемствах па выяўленні фактаў учынення правапарушэнняў, карупцыйных правапарушэнняў, а таксама выканання заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй

не здзяйсняць дзеянняў якія дыскрэдытуюць камісію.

11. Сакратар камісіі абавязаны:

абагульняць матэрыялы, якія паступаюць для разгляду на паседжаннях камісіі;

вядзе дакументацыю камісіі;

паведамляе сябрам камісію аб месцы і часе яе правядзення;

забяспечвае падрыхтоўку пасяджэння камісіі;

ажыццяўляе ўлік і захоўванне пратаколаў пасяджэння камісіі.

12. Пасяджэнні камісіі праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у паўгоддзе. Рашэнне аб скліканні камісіі прымае старшыня камісіі або па прапанове не менш за адну трэць яе членаў.

13. Камісія правамоцная прымаць рашэнне пры ўмове прысутнасці на пасяджэнні больш за палову яе членаў.

14. Рашэнні прымаюць простай большасцю галасоў ад агульнай колькасці членаў камісіі, якія прысутнічаюць на пасяджэнні. У выпадку роўнасці галасоў вырашальным з'яўляецца голас старшыні. Рашэнні камісіі афармляюцца пратаколам.

15. Пратакол паседжання камісіі рыхтуецца ў 10-дзённы тэрмін з дня яго правядзення, падпісваецца старшынёй і сакратаром.

 

ПЛАН

працы пастаянна дзейнай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў ААТ «Слонімскі водаканал» на 2024 год

№ п/п

 Пытанні, якія выносяцца на пасяджэнне камісіі

Выканаўца

Дата правядзення

1

Разработать план работы комиссии по противодействию  коррупции в Обществе на 2022 год.

Міско А.А.

студзень

2

Проводить постоянный видеоконтроль за приходом-уходом с работы сотрудников Общества

Стралкоў А.М.

увесь час

 

3

Провести претензионную работу по взысканию просроченной дебиторской задолженности за оказанные услуги ВиК с населения и юридических лиц.

Ляўкевіч Д.А.

Грыгарчук А.Б.

красавік

 

4

Осуществить контроль за выполнением работ и списанием материалов на объектах строительства сетей водоснабжения и водоотведения..

Пшатакоўская Т.А.

ліпень

5

Принять участие в обучающих семинарах по вопросам противодействия коррупции членам комиссии, которые раннее не обучались.

Міско А.А.

верасень

 

6

Осуществлять контроль по снижению затрат на  жилищно-коммунальные услуги и выполнения доведенных планово-расчетных цен.

Акуліч Т.А.

кастрычнік

7

Осуществить контроль за экономией электроэнергии в Обществе и выполнения доведенного показателя по экономии топливно-энергетических ресурсов.

Сума Д.М.

снежань

Сакратар камісіі                                                                                                                    В.С.Жалізны

 

 

 

Сайт обновлен 28.03.2024